ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лістапада 2022, 10:13

Тэндэнцыі сучаснай сусветнай архітэктуры прадстаўлены ў кнігах і часопісах на выставе ў НББ

Фота НББ
Фота НББ

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэматычная кніжна-ілюстратыўная выстава "Прастора і кантэкст: сучасная сусветная архітэктура" прадстаўлена ў зале дакументаў па мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт установы.

Выстава знаёміць з аўтарскімі канцэпцыямі, якія адлюстроўваюць актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця сучаснай архітэктуры. Прадстаўлены кнігі па праектаванні і будаўніцтве, дызайне архітэктурнага асяроддзя і найноўшых канструктыўных сістэмах. Увазе наведвальнікаў прапанаваны вядомыя замежныя часопісы AIT, Architektur.aktuell, Architectural design, Architectural Digest, Architectural Record, Domus, Der Baumeister, "Проект Россия" і іншыя.

Асобны раздзел прысвечаны даследаванням па гісторыі развіцця сучаснай беларускай архітэктуры. Жывы інтарэс выкліча часопіс "Архитектура и строительство" - аўтарытэтнае выданне для прафесіяналаў у галіне архітэктуры, праектавання, дызайну інтэр'ераў, ландшафтнага дызайну, будаўніцтва. Кожны выпуск часопіса дае магчымасць чытачам быць максімальна ўключаным у асноўныя падзеі ў будаўнічым свеце, павысіць свой прафесійны ўзровень, даведацца аб разнастайнасці дасягненняў беларускага дойлідства.

Сучасны архітэктурны будынак - гэта маленькая мадэль адлюстравання свету. Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, шчодра ілюстраваныя і паслужаць бясцэннай крыніцай інфармацыі і натхнення для архітэктараў, ландшафтных дызайнераў і даследчыкаў у галіне сучаснай архітэктуры.

Экспазіцыя прадоўжыцца па 4 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі