Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2024, 16:18

Тэатральны форум "М.@rt.Кантакт" дае маладым рэжысёрам і акцёрам каштоўны вопыт

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжысёры і акцёры, якія прыехалі на міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.Кантакт", атрымліваюць каштоўны вопыт. Такую думку выказала рэжысёр-пастаноўшчык установы культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Магілёўскі абласны драматычны тэатр" Каміля Хусаінава.

"Традыцыйна на "М.@rt.Кантакт" прыязджае даволі шмат тэатраў і маладых рэжысёраў з Расіі. З нашымі маладымі акцёрамі яны сустракаюцца ў тым ліку на так званых лабараторыях, дзе агульнымі намаганнямі ствараюцца эскізы будучых пастановак. У гэтым годзе іх было два. Абодва, хутчэй за ўсё, у наступным годзе ў рамках "М.@rt.Кантакту" будуць прадстаўлены як спектаклі. У час работы такіх лабараторый беларускія маладыя акцёры атрымліваюць вопыт іншай рэжысёрскай школы, якая адрозніваецца ад нашай, а расійскія маладыя рэжысёры - магчымасць папрацаваць з акцёрамі", - сказала Каміля Хусаінава.

Яна таксама адзначыла, што міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М.@rt.Кантакт" нярэдка становіцца пляцоўкай, на якой рэжысёры атрымліваюць магчымасць для рэалізацыі сваіх праектаў. У прыватнасці, менавіта так быў створаны спектакль, які атрымаў Гран-пры і "Залатую маску" 17-га фестывалю "М.@rt.Кантакт", - пастаноўка Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра "Жаніцьба. Фантасмагорыя" паводле п'есы М.В. Гогаля. Яго рэжысёр - заслужаны артыст РФ, заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ "Залатая маска" Сяргей Фядотаў.

"Гэты спектакль прэм'ерны. Упершыню на сцэне ён быў паказаны за тыдзень да таго, як прайшоў у рамках фестывалю. Пастаноўка заняла каля двух месяцаў", - дадала рэжысёр-пастаноўшчык.

Каміля Хусаінава выказала ўпэўненасць у тым, што "М.@rt.Кантакт" за час існавання стаў не толькі любімым, але і чаканым мерапрыемствам. "Пра гэта можна меркаваць хаця б па тым, што білеты на частку спектакляў раскупілі за першыя два дні з пачатку продажаў. На астатнія пастаноўкі іх таксама даволі хутка рэалізавалі. Такая цікавасць да фестывалю ўжо традыцыйная. Думаю, яна звязана з тым, што ў гледачоў з'яўляецца магчымасць убачыць тэатры розных краін з іх асаблівым падыходам да работы. Ну і, вядома, атрымаць асалоду ад вялікай колькасці зусім розных спектакляў - у гэтым годзе іх было 23", - падкрэсліла яна.

Збліжэнне беларускай і расійскай моладзі - важны элемент у фарміраванні адзінай сацыякультурнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Падтрымцы таленавітай творчай моладзі ў абедзвюх краінах удзяляецца шмат увагі, а яе больш сістэмнаму, якаснаму і эфектыўнаму пашырэнню магчымасцей для самарэалізацыі і дзейнага ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця дзяржавы і грамадства будзе садзейнічаць адзіная Канцэпцыя маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Па выніках XVII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М.@rt.Кантакт" Гран-пры і "Залатая маска", як вызначыла экспертнае журы, дасталіся пастаноўцы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра "Жаніцьба. Фантасмагорыя" паводле п'есы М.В. Гогаля. Яго рэжысёрам стаў заслужаны артыст РФ, заслужаны дзеяч мастацтваў РФ, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ "Залатая маска" Сяргей Фядотаў.

Прыз сімпатый гледачоў і "Залатая маска" дасталіся пастаноўцы "Мяцеліца" ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага рускага драматычнага тэатра Рэспублікі Башкортастан.

На думку маладзёжнага журы фестывалю, лепшым прызнаны спектакль "Букоўскі" нацыянальнага тэатра лялек Арменіі імя Ав.Туманяна, якому таксама дасталася "Залатая маска".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі