ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2022, 09:14

Свята мастацтваў "Музы Нясвіжа" адбудзецца 20 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі 20 мая прыме ўдзел у XXVI свяце мастацтваў "Музы Нясвіжа", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Максім Расоха.

"Праграма свята мастацтваў разнастайная. У нас запланаваны чатыры канцэрты ў рамках праекта "Музы Нясвіжа", - расказаў Максім Расоха.

Перш за ўсё гледачоў чакае сустрэча з папулярнымі творамі акадэмічнай музыкі ў выкананні творчых калектываў заслужанага аркестра. Напрыклад, у Нясвіжскай гарадской ратушы ансамбль трубачоў (кіраўнік Дзмітрый Ціхановіч), ансамбль саксафаністаў (кіраўнік заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ксенц) і вакальная група пад кіраўніцтвам Аляксандра Дзюміна прадставяць новую праграму "Музыка роднай зямлі". Тэатральная зала палацавага ансамбля Нясвіжа запросіць слухачоў на канцэрт "Музычны скарб Радзівілаў". "У выкананні струннага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі прагучаць музычныя творы Соф'і і Мацея Радзівілаў: "Раманс без слоў", паланэз "Паляванне", "Санаціна". У канцэрце таксама будзе прадстаўлена творчасць кампазітараў розных краін XVII-XVIII стагоддзяў, якія працавалі пры двары Радзівілаў у Нясвіжы: Андрэя Рагачоўскага, Яна Дусіка, Яна Голанда. Скажам так, усё, што магчыма было знайсці, усё музычнае багацце роду Радзівілаў мы прадставім на гэтым канцэрце", - адзначыў Максім Расоха.

Выступленне струннага аркестра прадоўжыцца ў нясвіжскім касцёле Божага Цела, дзе адбудзецца традыцыйная музычная сустрэча з вернікамі. Пачатак канцэрту дасць выступленне вакальнай групы. У яе выкананні прагучыць паланэз Міхала Агінскага і песня Уладзіміра Мулявіна "Александрына". Струнная група і салісты-інструменталісты прадставяць творы беларускіх кампазітараў Напалеона Орды, Уладзіміра Солтана, Анатоля Багатырова, а таксама замежных кампазітараў Фрэдэрыка Шапэна, Дзмітрыя Шастаковіча, Франчэска Верачыні, Эніа Марыконэ.

"Спадзяёмся, што шчырую зацікаўленасць выкліча і канцэрт "Памяці маэстра". Гэта даніна вялікай павагі, шанавання памяці і заслуг перад беларускім музычным мастацтвам і культурай у цэлым народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і Нясвіжа, прафесара Міхаіла Фінберга. Менавіта дзякуючы маэстра фестывалі камернай музыкі ў малых гарадах і раённых цэнтрах Беларусі пад агульнай назвай "Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі" набылі традыцыйны характар, адраджаючы беларускую музычную спадчыну, пачала гучаць раней невядомая музыка нашай Айчыны XVI-XIX стагоддзяў. І лепшыя творы нацыянальнай класікі ХХ-ХХІ стагоддзяў", - дадалі ў аркестры.

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі