ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 мая 2022, 11:02

Струнны квінтэт "Серанада" закрые музычны сезон у Вялікім тэатры

Фота з архіва
Фота з архіва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Струнны квінтэт "Серанада" закрые музычны сезон канцэртам "Песні вялікай краіны" 31 мая ў Вялікім тэатры Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Струнны квінтэт "Серанада" сабраўся 15 гадоў таму: дзве скрыпкі, альт, віяланчэль і кантрабас. Ідэя стварэння калектыву прыналежыць заслужанай артыстцы Беларусі Таццяне Траццяк. Яна з'яўляецца мастацкім кіраўніком, аўтарам аранжыровак музычных твораў, ідэйным натхніцелем і "маторам" калектыву.

 

"На працягу ўсяго сезона 2021-2022 артысты радавалі гледачоў цікавымі праграмамі. 31 мая Таццяна Траццяк і "Серанада" завяршаюць сезон у Вялікім тэатры Беларусі новым канцэртам "Песні Вялікай краіны", - расказалі ва ўстанове.

 

У гэты вечар на сцэне культурнай установы прагучаць знакамітыя вальсы: Андрэя Пятрова з кінакамедыі "Беражыся аўтамабіля", Яўгена Догі з драмы "Мой ласкавы і пяшчотны звер", "Беларускі танец" з "Палескай сюіты" Яўгена Глебава, марш Ісака Дунаеўскага з "Вясёлых рабят", а таксама песні, якія знаёмыя, бадай, усім. "Ландыши", "Темная ночь", "Песенка о хорошем настроении", "На крылечке твоем" і шмат іншых кампазіцый пачуюць гледачы.

"Савецкія песні - гэта цудоўная музыка ў спалучэнні з вельмі добрымі словамі, у якіх ёсць дзіўная глыбіня і шчырасць. Мне здаецца, гэта тое, чаго нам так цяпер не хапае", - сказала Таццяна Траццяк.

 

У гэты вечар на сцэне выступяць народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна і Уладзімір Громаў, заслужаныя артысткі Беларусі Таццяна Траццяк і Аксана Якушэвіч, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Міхнюк і струнны квінтэт "Серанада" ў складзе Генрыха Мацкевіча (скрыпка), Алены Макуцы (скрыпка), Сяргея Траццяка (альт), Дзяніса Макарэвіча (віяланчэль) і Паўла Прыемка (кантрабас).

Дарэчы, праграму "Песні Вялікай краіны" артысты прадставяць 18 чэрвеня ў Нясвіжы ў час "Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі