ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 кастрычніка 2022, 16:29

Стаў вядомы склад членаў журы XXVIII кінафестывалю "Лістапад"

Фота listapad.org
Фота listapad.org

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы склад членаў журы XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

XXVIII кінафестываль "Лістапад" уключае чатыры асноўныя конкурсныя праграмы: ігравога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік". Для кожнай з праграм скліканы свой склад спецыяльнага міжнароднага журы.

Журы асноўнага конкурсу ігравога кіно ўзначаліць вядомы расійскі пастаноўшчык і акцёр Дзмітрый Астрахан, які сам неаднаразова прадстаўляў свае работы на "Лістападах" розных гадоў. А яго фільм "Усё будзе добра!" стаў пераможцам фестывалю ў 1995 годзе. У дакументальнай секцыі старшынёй журы стане сербскі прадзюсар і сцэнарыст.

Судзіць анімацыйнае кіно будзе мінулагодні ўладальнік спецыяльнага прыза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кіно" беларускі мультыплікатар і кампазітар Ігар Волчак. Старшынёй журы "Лістападзіка" выбраны генеральны дырэктар кінастудыі "Таджыкфільм" Махмадсаід Шахіён, які таксама стане старшынёй судзейскай калегіі.

Па выніках работы суддзяў фестывалю будуць адабраны лепшыя карціны і вызначаны аўтары, якім уручаць дыпломы і ўзнагароды. У іх ліку спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве", прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За гуманізм і духоўнасць у кіно".

XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 4 па 11 лістапада. Яго арганізатарамі выступяць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Дырэкцыяй фестывалю вызначана Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі