Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 студзеня 2023, 09:21

Саюзы пісьменнікаў Беларусі і Расіі ініцыявалі заснаванне літаратурнай прэміі "Буйніцкае поле"

27 студзеня, Магілёўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Саюзы пісьменнікаў Беларусі і Расіі ініцыявалі заснаванне літаратурнай прэміі "Буйніцкае поле". Аб гэтым журналістам паведаміў старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Мікалай Іваноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Буйніцкае поле - поле ратнай славы, - падкрэсліў Мікалай Іваноў. - У Расіі такія тры: Прохараўскае, Барадзінскае і Кулікова. І яны звязаны паміж сабой літаратурна. Напрыклад, на Барадзінскім праходзіць фестываль "Барадзінская восень", дзе свае творы прадстаўляюць не толькі пісьменнікі, але і кінематаграфісты. У нас ёсць цудоўная прэмія "Прохараўскае поле", удзельнікамі якой пастаянна становяцца беларусы. Напрыклад, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч таксама лаўрэат гэтай прэміі. Акрамя таго, гэтымі днямі мы падпісалі палажэнне аб прэміі "Рускае слова", якую будзем уручаць на Куліковым полі. Цяпер мы бяром на сябе абавязацельства заснаваць літаратурную прэмію "Буйніцкае поле".

Па задуме старшынь саюзаў пісьменнікаў дзвюх краін з заснаваннем апошняй прэміі ўжо чатыры ратныя полі аб'яднаюцца паміж сабой літаратурна. Такое пабрацімства мясцін ратнай славы павінна садзейнічаць праўдзіваму адлюстраванню падзей тых гадоў. "Перамога не можа быць у акружэнні. Сёння мы бачым, як з боку Захаду спрабуюць нівеліраваць і абылгаць подзвіг савецкага народа, таму наша задача - абараняць гістарычную праўду. Заснаванне прэміі таксама будзе садзейнічаць абароне нашай Перамогі", - дадаў Мікалай Іваноў.

Прадстаўнік расійскага боку ўпэўнены, што сёння ў штодзённы парадак дня павінна ўваходзіць усё, што сведчыць пра любоў да Айчыны, пра гераічную гісторыю і патрыятызм. "Прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў не палітыкі, але тым не менш менавіта мы павінны фарміраваць у грамадстве такі парадак дня, на аснове якога палітыкі будуць прымаць рашэнні, - рэзюмаваў Мікалай Іваноў. - Таму ўсе нашы сустрэчы, размовы і круглыя сталы - гэта погляд у будучыню, кансалідацыя сіл".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі