ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 мая 2022, 12:53

Рукапісы, карыкатуры, фатаграфіі: выстава "Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў" адбудзецца ў Мінску

У літаратурным музеі Янкі Купалы. Фота з архіва
У літаратурным музеі Янкі Купалы. Фота з архіва

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў" пройдзе 19 мая ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

"Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў" - сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі. Выставу складуць экспанаты з фондавых калекцый музеяў: рукапісы і прыжыццёвыя выданні, фатаграфіі, прысвечаныя паэтам, карыкатуры мастакоў і інш.

Янка Купала і Якуб Колас нарадзіліся ў адзін год. У жыцці ў іх было мноства агульных момантаў: жыццё ў Вільнюсе і Мінску, работа ў "Нашай Ніве", Інстытуце беларускай культуры, Акадэміі навук Беларусі. Абодва былі сведкамі Першай і Другой сусветных войнаў. Абодвум было ўласціва пачуццё гумару, уменне іранізаваць у мастацтве.

"Сатыра шырока вядома як інструмент выяўлення сацыяльнай несправядлівасці ў грамадзянска-патрыятычнай ліріцы нашых класікаў. Ідэя праекта заключаецца ў пашырэнні ўяўлення аб гумары і іроніі як у творчай спадчыне, так і ў жыцці народных паэтаў Беларусі", - расказалі ў прэс-службе.

На цырымонію адкрыцця запрошаны сваякі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адкрыццё - у 17.00. Выстава прадоўжыцца па 30 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі