ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 лістапада 2022, 15:58

Рэдкія манеты, паштоўкі і сувеніры: музей у Брэсце паказаў выстаўку аб Кастрычніцкай рэвалюцыі

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў выстаўку "Кастрычнік у галоўнай ролі", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ніна Кірылава.

"Многім тэма можа здасца сумнай. Мы і самі перажывалі наконт гэтага. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі тэрыторыю Брэсцкай вобласці не закранулі, таму што ішла Першая сусветная вайна, - звярнула ўвагу Ніна Кірылава. - Тым не менш мы не маглі абысці 105-ю гадавіну рэвалюцыі. У музеі цяпер працуюць дзве стацыянарныя выстаўкі, месца мала. Дэфіцыт плошчы абмежаваў нашы магчымасці, але мы пастараліся выбраць нешта новае і цікавае".

Выстаўка атрымалася камернай. Прадстаўлена каля 70 прадметаў, якія займаюць тры вітрыны і два подыумы. Наведвальнікам прапануюць паглядзець на экспанаты з розных музейных калекцый: дакументаў, графікі, скульптуры, нумізматыкі, фалерыстыкі, падарункаў і сувеніраў. У экспазіцыі прадстаўлены канверты, паштоўкі і кнігі, выдадзеныя да гадавін Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама можна ўбачыць медалі, значкі і манеты, адчаканеныя да юбілейных дат.

"У нас аказалася шмат канвертаў і са спецгашэннем. Цудоўныя віншавальныя паштоўкі з надпісамі "Слава Кастрычніку", "Няхай жыве Кастрычнік" і іншымі. Ёсць вельмі прыгожыя сувеніры, якія дарылі да юбілейных дат музею, гарадскому і абласному выканкамам", - адзначыла субяседніца.

Цікавасць выклікаюць дзве мініяцюрныя скульптуры Леніна. Адна адлюстроўвае яго ў поўны рост, другая - бюст. Аўтары твораў - вядомыя савецкія мастакі М.А. Андрееў і У.І. Сычоў. "Па нашых актавых кнігах устанавілі, што ў 2001 годзе гэтыя дзве скульптуры паступілі ў музей са склада забытых рэчаў вакзала Брэст-Цэнтральны", - расказала Ніна Кірылава.

Выстаўка будзе працаваць да 14 лістапада. Многія з прадстаўленых там прадметаў экспануюцца ўпершыню.

Дарэчы, у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі захоўваюць 35 калекцый. У асноўным фондзе налічваецца 176 тыс. прадметаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі