Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 красавіка 2024, 11:27

Прэм'ера ваенна-гістарычнай драмы "Час вярнуцца" адбудзецца 2 мая

Скрыншот відэа Міністэрства культуры
Скрыншот відэа Міністэрства культуры
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера ваенна-гістарычнай драмы "Час вярнуцца" рэжысёра Івана Паўлава адбудзецца 2 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".

Кінакарціна прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ваенна-гістарычная драма заснавана на рэальных падзеях і расказвае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі дарогу ў тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пракладзена дарога ляжнёўка, якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у час аперацыі "Баграціён".

"Рашэнне аб здымках фільма пра партызанскі рух было прынята даўно, работа пачалася 23 чэрвеня мінулага года. Менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе пачалася аперацыя "Баграціён". Здымкі праходзілі ў Беларусі, у тым ліку ў Смалявічах і Бярэзінскім запаведніку. Мы доўга шукалі балота, праз якое можна было пракласці ляжнёўку. У фільме здымаліся расійскія і беларускія акцёры. З гэтай камандай я ўжо супрацоўнічаў, і яна паказала сябе з лепшага боку. Беларускія каскадзёры адпрацавалі вельмі самааддана, а Міністэрства ўнутраных спраў дапамагло нам з масоўкай салдат у фінальных сцэнах. Здымалі мы да 1 верасня, потым быў мантажна-таніровачны перыяд. Вядома, не абышлося без камп'ютарнай графікі. На маю думку, без яе цяпер ужо ніяк", - расказаў Іван Паўлаў.

"Хоць фільм і заснаваны на рэальных фактах, гэта ў першую чаргу мастацкі твор. У ім ёсць зборныя вобразы, а таксама вобразы, якія маюць рэальных прататыпаў, напрыклад, нямецкі ўрач, які перайшоў на бок партызан. У маці Івана Райкова на экране адзін лёс, а ў маці Івана Рылькова, з якой пісаўся вобраз, лёс быў зусім іншы. У кадры ёсць чатыры хлопчыкі, якія бегаюць з драўлянымі аўтаматамі ў партызанскім атрадзе - гэта прататыпы людзей з рэальных фатаграфій партызанскага руху, якія знайшла мастак па касцюмах", - дадаў Іван Паўлаў.

Аўтары спадзяюцца, што фільм зробіць уражанне на гледачоў, нагадае моладзі пра вялікі подзвіг савецкага народа.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі