ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 верасня 2022, 16:24

Пракапцоў: праз мастацтва мы паказваем гістарычную праўду

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны мастацкі музей праз мастацтва паказвае гістарычную праўду і талент дзеячаў культуры Беларусі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што на культуру ўскладваецца вялікая місія па эстэтычным і патрыятычным выхаванні маладога пакалення. Праз мастацтва мы паказваем гістарычную праўду і талент нашых дзеячаў культуры. Нацыянальны мастацкі музей, як і ўсе музеі, актыўна працуе ў гэтым напрамку разам з прадстаўнікамі творчых саюзаў", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.

Музей сумесна з творчай інтэлігенцыяй падрыхтаваў шэраг мерапрыемстваў у гонар Дня народнага адзінства. "14 верасня ў Палацы Незалежнасці мы адкрылі выставу нашага вядомага мастака, патрыярха беларускага пейзажу Мікалая Ісаёнка і маладых мастакоў Ганны Конанавай і Ганны Садоўскай. Таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі ў рамках святкавання Дня горада Мінска і напярэдадні Дня народнага адзінства адкрылася выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння нашага сусветна вядомага земляка Марка Захаравіча Шагала", - дадаў гендырэктар музея.

У Нацыянальным мастацкім музеі праходзяць і канцэртныя мерапрыемствы, і выставачныя праекты з рознымі катэгорыямі людзей, асабліва з моладдзю. "Напрыклад, заўтра мы адкрываем выставу работ навучэнцаў Мінскай гімназіі нумар 75 імя П.В. Масленікава, прысвечаную Дню народнага адзінства", - падкрэсліў Уладзімір Пракапцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі