ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 верасня 2022, 10:33

Пра ручнікі і нацюрморты магіляўчанам і гасцям горада раскажуць у музеі імя Масленікава

Фота з архіва
Фота з архіва

1 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Інтэрактыўныя заняткі пройдуць у выхадныя ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. У гэтыя дні магіляўчанам і гасцям горада раскажуць пра традыцыі ручнікоў і асаблівасці нацюрморта ў мастацтве, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Так, у суботу, 3 верасня, пройдзе занятак "Беларускі ручнік". Усім удзельнікам мерапрыемства раскажуць пра традыцыі продкаў, сакральны сэнс народных арнаментаў і іх каштоўнасць. А таксама ў цікавай і захапляючай форме раскажуць аб тым, як выраблялі ручнікі, азнаёмяць з іх відамі, варыянтамі дэкору і спосабах прымянення ў жыцці.

Пачнецца тэматычны інтэрактыў у 13.00.

У нядзелю, 4 верасня, у музеі пройдзе занятак "Краіна прадметаў (нацюрморт)". Як расказалі арганізатары, мерапрыемства разлічана на дзяцей розных узростаў. "Юных магіляўчан азнаёмяць з нацюрмортам як жанрам выяўленчага мастацтва, а таксама навучаць складаць свае ўласныя нацюрморты, каб адлюстраваць іх на паперы", - расказалі ва ўстанове культуры.

Тэматычны занятак у гэты дзень стартуе ў 13.00.

Для ўдзелу ў інтэрактыўных занятках неабходны папярэдні запіс, які ажыццяўляецца ў будні па тэлефонах: 8 (0222) 71-17-49, 8 (0222) 62-24-25.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі