ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 ліпеня 2021, 18:39

Пярцоў: "Славянскі базар" стаў эталоннай творчай пляцоўкай для артыстаў

Фота з архіва
Фота з архіва

16 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Багаты на гісторыю і геаграфію Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў эталоннай творчай пляцоўкай для артыстаў. Такое меркаванне выказаў у час круглага стала "Славянскі базар" - 30 гадоў. Поспехі і перспектывы" міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інфармацыя, тэлебачанне і іншыя СМІ - гэта элементы масавай культуры. Гэта канал камунікацыі, пры дапамозе якога людзі па ўсім свеце, якія не трапляюць па розных прычынах на "Славянскі базар", могуць бачыць мерапрыемствы фестывалю: канцэрты, выставы. За 30 гадоў з'яўлялася і знікала столькі фестываляў і мерапрыемстваў! І многія з іх не параўнаюцца з форумам мастацтваў, які праходзіць у Віцебску і запатрабаваны артыстамі, якія з задавальненнем удзельнічаюць у ім. Ёсць нават пэўная канкурэнцыя і саперніцтва: хто трапіў на фестываль, хто не трапіў, хто як выступіў. Гэта такая пэўная эталонная творчая пляцоўка для артыстаў, якія сюды прыязджаюць", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Таксама міністр інфармацыі дадаў: цяпер фестываль сутыкаецца з інтрыгамі і цкаваннем з боку тых сіл, якія дактрынальна вызначылі Беларусь і Расію сваімі ворагамі. Ён расказаў, што і на арганізатараў фестывалю, і на артыстаў ідуць атакі ў сацыяльных сетках, з'яўляюцца публікацыі з негатыўнай інтанацыяй. "Калі б фестываль быў дрэнны, слабы, незапатрабаваны гледачом, напэўна, такой рэакцыі не было б, усе радаваліся б, пляскалі ў далоні. Я думаю, што яшчэ па гэтай прычыне мы ідзём у правільным напрамку", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі