ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 лістапада 2022, 16:05

Пячаткай прадвадзіцеля дваранства XIX стагоддзя папоўніліся фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык"

14 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Фонды музея-сядзібы "Пружанскі палацык" папоўніліся рэдкім экспанатам - пячаткай прадвадзіцеля дваранства Пружанскага павета другой паловы XIX стагоддзя. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар установы культуры Ангеліна Маруфенка.

Рарытэт перадаў у музей мецэнат Аляксандр Зайцаў. "Як мяркуецца, гэта пячатка Валенція Швыкоўскага. Менавіта яму належала ініцыятыва будаўніцтва нашага палацыка, - расказала Ангеліна Маруфенка. - Швыкоўскія на працягу 80 гадоў валодалі Пружанскім маёнткам. Самым вядомым і апошнім прадстаўніком роду быў Валенцій Швыкоўскі. У пэўны перыяд часу ён быў выбраны прадвадзіцелем Пружанскага дваранства".

У фондах музея захоўваецца каля 10 тыс. экспанатаў. Аднак да цяперашняй восені не было прадметаў, якія належалі непасрэдна Валенцію Швыкоўскаму. Пячатка выраблена з бронзы. Яна круглая, каля 31 мм у дыяметры. Унутры намаляваны двухгаловы арол, на грудзях якога выгравіраваны герб Пружанскага павета. На кругавым подпісе пазначана, што яна належыць прадвадзіцелю дваранства Пружанскага павета.

Экспанат перададзены ў музей на пастаяннае захоўванне. "Рэдкі экспанат. Мы яшчэ абдумваем пытанне, як пячатку дастойна прэзентаваць", - растлумачыла дырэктар музея-сядзібы.

Валенцій Швыкоўскі быў вельмі актыўным чалавекам, які шмат працаваў для дабрабыту на пружанскай зямлі. Напрыклад, ён арганізаваў у горадзе бібліятэку, конную пошту, удзельнічаў у будаўніцтве касцёла ў вёсцы Дабучын адкрыў школу для дзяцей сялян. Па яго ініцыятыве ў сядзібе было пабудавана мноства жылых і гаспадарчых пабудоў, у тым ліку палацык. У 1989 годзе пачалася рэстаўрацыя будынка, пазней было прынята рашэнне аб стварэнні музея. Ён расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 1998 годзе.

"Пружанскі палацык" унесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. "Гэта адзіная сядзіба эпохі неарэнесансу ў Беларусі, якая захавалася ў нязменным выглядзе з часоў заснавання ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Ансамбль сядзібы цяпер складаецца з каменнага дома, флігеля (там размяшчаецца ганчарная майстэрня) і парку. У 2023 годзе наш музей адзначыць 30-годдзе. Рыхтуемся да юбілейнай даты, у тым ліку будзем запускаць некалькі анлайн-праектаў", - дадала Ангеліна Маруфенка.

Штогод музей-сядзібу "Пружанскі палацык" наведваюць амаль 10 тыс. турыстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі