ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 красавіка 2023, 16:04

Пінск у 2024 годзе прыме абласны фестываль-кірмаш "Берасцейскія сані"

Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Пінск выбраны сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу "Берасцейскія сані", які пройдзе зімой 2024 года. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Пінскі гарвыканкам.

У Пінску пачалі падрыхтоўку да гэтага маштабнага мерапрыемства. Пінскі гарвыканкам аб'явіў конкурс на стварэнне лагатыпа "Берасцейскіх саней". Арганізатары звяртаюць увагу аўтараў, што ў сваіх работах ім трэба пастарацца адлюстраваць гістарычныя традыцыі Пінскага рэгіёна. Конкурс прадоўжыцца да 18 чэрвеня. Удзельнікам трэба прад'явіць заяўку, каляровае рашэнне лагатыпа на папяровым носьбіце і ў электронным варыянце, тлумачальную запіску з кароткім апісаннем сваёй ідэі, а таксама згоду ў выпадку перамогі на перадачу выключнага права на выкарыстанне лагатыпа.

Дакументы трэба адпраўляць на адрас: Пінск, пл. Леніна, 7а, кабінет нумар 9, а таксама на электронную пошту centrpinsk@mail.ru з паметкай "Конкурс, лагатып". Конкурсная камісія разгледзіць прадстаўленыя работы і 14 ліпеня падвядзе вынікі. Пераможцу абяцаюць узнагародзіць дыпломам і каштоўным падарункам.

Фестываль-кірмаш "Берасцейскія сані" ўпершыню правялі ў Брэсце ў студзені 2022 года. Мерапрыемства выклікала цікавасць у жыхароў і гасцей абласнога цэнтра. Яго вырашылі зрабіць традыцыйным і правозіць у розных кутках вобласці. Эстафету сёлета ў студзені прынялі Баранавічы. У горадзе пастараліся зрабіць свой фестываль адрозным ад брэсцкага. На працягу трох дзён пляцоўкі наведалі тысячы людзей. Цяпер гасцей зімовага свята рыхтуецца здзівіць старажытны Пінск.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі