ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 5 кастрычніка 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 ліпеня 2022, 09:23

Першы дзень дзіцячага музычнага конкурсу стартуе на "Славянскім базары ў Віцебску"

Фота з архіва
Фота з архіва

13 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Старт дзіцячага песеннага конкурсу, выставы, прэс-канферэнцыі і ўверцюра да фестывалю - напярэдадні афіцыйнага пачатку форуму мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" гледачоў чакае нямала цікавых мерапрыемстваў. У дырэкцыі фестывалю карэспандэнту БЕЛТА расказалі, куды сёння можна схадзіць і што паглядзець.

Галоўнай падзеяй дня стане першы этап дзіцячага музычнага конкурсу, які сёлета адзначае 20-годдзе. Сюрпрызы чакаюць гледачоў, журы і саміх удзельнікаў, якія прадставяць песню на роднай мове, а агульная канцэпцыя конкурсу будзе прысвечана новай казцы, якую створаць усе маючыя дачыненне да гэтага свята.

За дзень да ўрачыстага адкрыцця фестывалю Віцебск будзе напаўняцца аўрай творчасці. На пляцоўцы перад канцэртнай залай "Віцебск" жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у акцыі "Космас Беларусі" і размаляваць маляванкі, прысвечаныя творчасці беларускіх мастакоў. Мастацкі музей прэзентуе выставу фламандскай і галандскай графікі. У музеі-сядзібе ў Здраўнёве можна будзе наведаць экспазіцыю "Леў Талстой вачыма Ільі Рэпіна". "Духаўскі круглік" раскрые гледачу загадкі і метамарфозы графікі Аляксандра Багданоўскага.

На каверзныя пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыях адкажуць італьянскі музыкант Марыа Стэфана П'етрадаркі і ўдзельнікі новага фестывальнага праекта "Тэатральная лабараторыя".

Уверцюрай да форуму мастацтваў стане цыркавое шоу, якое пройдзе на сцэне Летняга амфітэатра. Убачыць парад-але і назіраць, затаіўшы дыханне, як артысты ўзлятаюць угору наперакор законам зямнога прыцяжэння, гледачы змогуць у 21.00.

XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёлета праходзіць з 13 па 18 ліпеня. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 14 ліпеня, а фінальныя фанфары прагучаць 17 ліпеня. Форум збярэ больш за 5 тыс. удзельнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі