Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2024, 10:18

Партрэты, пейзажы, нацюрморты. Выставу "Пётр Явіч - вучань Юдаля Пэна" прэзентавалі ў Гродне


Фота Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі
Фота Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі
 28 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне прэзентавалі выставу "Пётр Явіч - вучань Юдаля Пэна". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі.

"Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі запрашае жыхароў і гасцей горада азнаёміцца з работамі выдатнага мастака Пятра Явіча. Ён нарадзіўся 5 верасня 1918 года ў Венгрыі. Праз восем гадоў будучы жывапісец разам з сям'ёй пераехаў у Віцебск, дзе пазнаёміўся з майстрам кісці і педагогам Юдалем Пэнам. Пётр Явіч правучыўся ў Юдаля Пэна два гады, наведваючы заняткі пасля школы. Як і яго настаўнік, ён заставаўся верны рэалістычнай школе жывапісу. Ён мог адчуваць настрой чалавека, знаходзіць цудоўнае ў жывым кутку прыроды і ў штодзённых прадметах, умеў бачыць прыгажосць і пераносіць яе на свае палотны", - расказалі ў музеі.

На выстаўцы ў Гродне прадстаўлена 29 мастацкіх работ Пятра Явіча ў жанры партрэта, пейзажа і нацюрморта. "Майстэрства гэтага выдатнага мастака арыгінальнае і самабытнае, яго творчая спадчына ўваходзіць у скарбніцу беларускага выяўленчага мастацтва", - дадалі ў музеі.

Выстава даступна гасцям і жыхарам Гродна да 31 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі