ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 красавіка 2022, 10:55

Па старонках гісторыі: фестываль бясплатных экскурсій пройдзе ў Гомелі 17-18 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

15 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фестываль бясплатных экскурсій "Фэст экскурсаводаў - 2022" пройдзе ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі 17-18 красавіка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

17 красавіка музейныя супрацоўнікі прапануюць "Прагулку па вуліцы Білецкага". Пешаходная экскурсія стартуе на плошчы Леніна і завершыцца каля былога асабняка графа Мікалая Пятровіча Румянцава. Па дарозе гід раскажа цікавыя факты аб архітэктурных помніках і знакавых падзеях, што адбываліся на адной з самых фешэнебельных вуліц Гомеля канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя.

Удзелькам фэсту ў гэты дзень таксама прапануюць пагартаць "Старонкі гісторыі Гомельскага парка". "Гэта экскурсія азнаёміць з гісторыяй стварэння аднаго з самых прыгожых пейзажных паркаў Беларусі. Наведвальнікі даведаюцца пра некаторыя факты з жыцця ўладальнікаў гомельскай сядзібы, пазнаёмяцца з архітэктурнымі збудаваннямі на тэрыторыі парку, такімі як палац Румянцавых і Паскевічаў, зімовы сад, наглядальная вежа, капліца-пахавальня князёў Паскевічаў, сабор Святых Пятра і Паўла", - расказалі арганізатары.

18 красавіка пройдуць дзве экскурсіі. Першая - знаёмства са старажытным Гомелем. Госці пройдуць па археалагічным маршруце і даведаюцца шмат новага аб станаўленні і развіцці горада са старажытных часоў да XVIII стагоддзя, азнаёмяцца з багаццем і разнастайнасцю яго археалагічнай спадчыны. Другая - "Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў: гісторыя і сучаснасць". Гэта гісторыка-архітэктурны маршрут праз стагоддзі: можна будзе пазнаёміцца з этапамі будаўніцтва Гомеля і палаца Румянцавых і Паскевічаў у XVIII-XX стагоддзях, паслухаць цікавыя гісторыі з жыцця яго знакамітых уладальнікаў.

Арганізатары не маглі пакінуць без увагі тых, хто не паспеў запісацца або не зможа прысутнічаць асабіста. Таму 17 красавіка ў 11.00 у Instagram установы пройдзе прамая трансляцыя самай папулярнай экскурсіі - "Прагулка па вуліцы Білецкага".

Форум прысвечаны Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, які штогод адзначаецца 18 красавіка. Яго мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі