Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 сакавіка 2023, 11:45

Нацыянальны этап творчага конкурсу "Свята Свят" праходзіць у Беларусі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны этап адкрытага міжнароднага конкурсу выяўленчага мастацтва "Свята Свят" праходзіць у Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Удзельнікі конкурсу - юныя мастакі з устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама індывідуальныя ўдзельнікі ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Ім прапануецца выказаць у творчых работах свае пачуцці да Светлага свята Уваскрэсення Хрыстовага.

Мерапрыемства накіравана на выхаванне ў дзецях беражлівага стаўлення да праваслаўных традыцый славянскіх народаў і пераемнасці пакаленняў.

У конкурсе таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі Расіі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы. Па выніках нацыянальных адбораў арганізатары выберуць па 10 лепшых работ ад кожнай краіны.

Фінал міжнароднага конкурсу адбудзецца 28 красавіка ў мемарыяльным комплексе "Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвяртах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі" ў Мінску.

Арганізатарамі правядзення нацыянальнага этапу ў Беларусі выступілі Сінадальны аддзел БПЦ па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі, а таксама Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Мінадукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі