ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 кастрычніка 2020, 13:11

Музей Обальскага падполля адзначыць 55-ю гадавіну з дня заснавання

У музеі Обальскага камсамольскага падполля
У музеі Обальскага камсамольскага падполля

29 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. 55-годдзе з дня ўтварэння сёння адзначае музей Обальскага камсамольскага падполля ў Шумілінскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Пачнецца святкаванне з урачыстага мерапрыемства "Памяць сэрца" з афіцыйнымі віншаваннямі і падарункамі. Затым для гасцей правядуць аглядную экскурсію па багатай экспазіцыі музея. У ёй сабрана больш за 1,5 тыс. экспанатаў асноўнага фонду і амаль 800 - навукова-дапаможнага. Аснову калекцыі складаюць матэрыялы аб дзейнасці легендарнай падпольнай камсамольскай арганізацыі "Юныя мсціўцы", якая дзейнічала на тэрыторыі Обальскага сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта была адзіная маладзёжная падпольная арганізацыя ў Беларусі. У час святкавання правядуць квест-гульню "З юбілеем, музей!" для вучняў мясцовай сярэдняй школы.

Музей Обальскага камсамольскага падполля заснаваны 29 кастрычніка 1965 года па рашэнні Міністэрства культуры БССР як Рэспубліканскі музей камсамольскай славы - філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1985 годзе ён перайменаваны ў музей Обальскага камсамольскага падполля, праз пяць гадоў яго перадалі ў распараджэнне ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. У лютым 2002 года музей рэарганізаваны ў філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. У ім ужо больш за 10 гадоў пасля правядзення капітальнага рамонту з рэканструкцыяй дзейнічае абноўленая экспазіцыя. Музей наведваюць не толькі беларусы, але і замежныя госці. У сярэднім за год сюды прыязджае больш за 4,5 тыс. наведвальнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі