ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 кастрычніка 2021, 09:03

МТРК "Мір" прадставіць фотапраект "Беларусь - Радзiма" ў Мінску 26 кастрычніка

Фота МТРК "Мір"
Фота МТРК "Мір"

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотапраект "Беларусь - Радзiма", прысвечаны старшынству Рэспублікі Беларусь у СНД і Году народнага адзінства, прэзентуе 26 кастрычніка нацыянальнае прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў нацпрадстаўніцтве.

У штаб-кватэры СНД у Мінску пройдзе ўнікальная выстава фатаграфій, зробленых слухачамі Радыё "Мір" і гледачамі тэлеканала "Мір". На 17 стэндах размесцяць лепшыя здымкі, якія былі прысланы ў рэдакцыю на працягу двух летніх сезонаў 2020 і 2021 гадоў з розных куткоў Беларусі. У выніку ўдалося сабраць калекцыю з 7 тыс. фатаграфій розных жанраў і зместу. Самыя яркія і арыгінальныя з іх прэзентуюць на экспазіцыі.

"Двор, дзе прайшло дзяцінства... Поле, дзе першы раз касіў з бацькам траву... Світанне над возерам, якое бачыш кожнае лета на рыбалцы... У кожнага з нас у памяці і на фота ёсць такія куткі Радзімы, куды хочацца вяртацца зноў і зноў, - расказалі арганізатары. - Выстава "Беларусь - Радзіма" ўяўляе сабой унікальны партрэт нашай краіны, сабраны, як мазаіка, з любімых мясцін слухачоў і гледачоў тэлерадыёкампаніі "Мір". За кожным са здымкаў - асабістая гісторыя чалавека, які нарадзіўся і жыве ў Беларусі. Гэта мілыя сэрцу месцы адпачынку, бязмежныя пшанічныя палі, світанні і захады сонца над блакітнымі азёрамі".

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў 11.30. З прывітальным словам выступіць дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская і прадстаўнік Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. У якасці гасцей чакаюцца члены савета і прадстаўнікі кампаній - партнёраў фотапраекта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі