Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 сакавіка 2024, 11:20

Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара" стартуе ў Магілёве

28 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Магілёве 28 сакавіка стартуе міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Удзельнікамі фестывалю-конкурсу стануць больш за 2,5 тыс. чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Санкт-Пецярбурга і Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Праходзіць творчае спаборніцтва будзе на працягу чатырох дзён. Адкрыюць фестываль-конкурс выступленні ў жанры "Тэатральнае мастацтва". На наступны дзень, 29 сакавіка, канкурсанты прадставяць сваю творчасць у намінацыі "Харэаграфічнае мастацтва". 30 сакавіка - у намінацыі "Музычна-інструментальнае мастацтва", а ў фінальны дзень, 31 сакавіка, адбудуцца выступленні ў жанры "Вакальнае мастацтва". У склад журы ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў.

Фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара" праходзіць з 2019 года і накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітых індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў у розных жанрах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі