ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 верасня 2022, 09:43

Міжнародны фестываль харэаграфіі "Сожскі карагод" адкрыецца ў Гомелі 9 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" пройдзе 9-11 верасня ў Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Дзясяты раз атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення аб'яднае ў горадзе над Сожам усіх знатакоў харэаграфічнага майстэрства з краін блізкага і далёкага замежжа. У фестывалі прымуць удзел каля 700 удзельнікаў з 42 творчых калектываў.

Фестываль стартаваў у 1997 годзе і адразу стаў яркай культурнай падзеяй сінявокай Беларусі, адзначылі ў Мінкультуры. За гады свайго існавання "Сожскі карагод" прыняў гасцей з больш як 20 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі