ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 кастрычніка 2022, 13:28

Міжнародны дзень культуры ў Сеуле прайшоў з удзелам Беларусі

Фота korea.mfa.gov.by
Фота korea.mfa.gov.by

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі 18 кастрычніка прыняў удзел у Міжнародным дні культуры - 2022, які адбыўся ў горадзе Сеул. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Рэспубліцы Карэя.

Мерапрыемства было арганізавана і праведзена Сусветным камітэтам майстроў (World Masters Committee, WMC). Правядзенне дня накіравана на пашырэнне культурных абменаў паміж Паўднёвай Карэяй і пасольствамі замежных дзяржаў у Сеуле. У сутрэчы прынялі ўдзел паслы замежных краін і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Карэя.

Акрамя ўдзелу ў мерапрыемстве Андрэй Чарнецкі ў час размовы са старшынёй WMC Кім Мін Чханам абмеркаваў рэалізацыю перспектыўных культурных праектаў паміж пасольствам Рэспублікі Беларусь і Сусветным камітэтам майстроў.-0-

Фота korea.mfa.gov.by

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі