ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 верасня 2022, 19:56

Маркевіч: Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч на анлайн-сустрэчы, арганізаванай з нагоды 73-годдзя КНР яе пасольствам у Рэспубліцы Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.

"Апошнія гады развіццё беларуска-кітайскіх адносін актывізавалася ва ўсіх сферах. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашы дзяржавы пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначыў Анатоль Маркевіч.

Сярод напрамкаў дзейнасці ў галіне гуманітарнага супрацоўніцтва на анлайн-сустрэчы адзначылі работу камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта, абменныя Дні культуры паміж Рэспублікай Беларусь і КНР, якія праходзяць з 2011 года, а таксама Дні культуры Беларусі ў Кітаі, якія з ліпеня па кастрычнік 2022 года ўпершыню праводзяцца ў анлайн-фармаце. Дні культуры Беларусі ў Кітаі прымеркаваны да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.

"Усё гэта з'яўляецца ўкладам у пашырэнне і ўмацаванне дружбы паміж нашымі народамі. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам практычна рэалізаваць ідэі збліжэння народаў і ўмацавання супрацоўніцтва!" - падкрэсліў міністр культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі