ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лістапада 2022, 11:22

Маладзёжны тэатр эстрады прадставіць прэм'еру харэаграфічнага шоу

Фота Маладзёжнага тэатра эстрады
Фота Маладзёжнага тэатра эстрады

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маляўнічая і доўгачаканая прэм'ера эстраднага харэаграфічнага шоу "Прыма і яе мужчыны" адбудзецца 11 лістапада ў сценах Маладзёжнага тэатра эстрады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэртным аддзеле.

У тэатры ўпэўнены, гэта гісторыя нікога не пакіне абыякавым. "Сюжэт спектакля звязаны з творчай дзейнасцю артысткі балета: яе мімалётнымі раманамі, выпадковымі сустрэчамі, неабходнасцю кар'ернага росту. Складана ўтрымацца на вяршыні, страшна сарвацца ўніз", - адзначылі ў канцэртным аддзеле.

Вытанчанасць, прыгажосць і стыль будуць панаваць у гэты вечар на сцэне. "Несумненна, гледачоў заварожыць яркая аўтарская харэаграфія ў выкананні танцавальнага праекта Fusion пад кіраўніцтвам галоўнага балетмайстра Маладзёжнага тэатра эстрады Таццяны Трафімавай", - падкрэслілі ў тэатры.

Прэм'ера запланавана на 19.00. Наступны раз убачыць эстраднае харэаграфічнае шоу "Прыма і яе мужчыны" можна будзе 15 снежня. Рэжысёр і аўтар сцэнарыя Дзяніс Кашавой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі