ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 жніўня 2022, 13:05

Маладзёжны тэатр эстрады адкрые новы сезон 14 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады адкрые новы сезон 14 верасня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Сяргей Мядзведзеў.

Гледача чакае незабыўнае шоу з удзелам вядомых артыстаў беларускай эстрады. "Цяпер у нас, можна сказаць, тэхнічная паўза - праходзіць бягучы і касметычны рамонт у розных памяшканнях тэатра, наводзім парадак і збіраемся з думкамі да новага сезона. Ёсць шмат работы па набыцці рознага абсталявання, для нас гэта вельмі важна. Адкрываем сезон 14 верасня, усіх вельмі чакаем і запрашаем", - расказаў Сяргей Мядзведзеў.

Новы сезон абяцае быць багатым на падзеі. "Будзе шмат новага і цікавага. Тыя новыя мюзіклы, якія нарадзіліся ў канцы 25-га юбілейнага сезона, заслугоўваюць увагі. Калі раней у асноўным у нас быў ухіл у эстрадна-канцэртныя шоу, то апошнія некалькі гадоў - гэта поўнаметражныя мюзіклы. Нагадаю, 16 чэрвеня адбылася прэм'ера мюзікла "Гур'янаў". Гэты твор, які ўзнімае глыбінныя тэмы кахання, жыцця пад цудоўны сімфарок, - адзначыў дырэктар тэатра. - Безумоўна, у нас усе сезоны насычаныя, заўсёды новыя прэм'еры рыхтуюцца. Адна з бліжэйшых - святочнае шоу, прысвечанае Дню маці ў Палацы Рэспублікі. 14 кастрычніка мы ўжо традыцыйна гэты праект паказваем. Рыхтуем шмат сюрпрызаў. Ну і нашы мюзіклы таксама парадуюць гледача, рыхтуем навінкі". Шмат цікавага чакае і юных гледачоў.

Па добрай традыцыі адкрыццё сезона для калектыву тэатра пройдзе ў фармаце "Яблычнага фэсту", дзе абмяркуюць творчыя планы, падзеляцца ідэямі і пачастуюць адзін аднаго прыгатаванымі яблычнымі кулінарнымі стравамі. "Мы так адкрываем сезон. Збіраемся, накрываем вялікі стол, п'ём чай, размаўляем, дзелімся навінамі, што адбылося за лета, дзелімся эмоцыямі за адпускную пару. Спрабуем выбудоўваць планы на бліжэйшы сезон", - дапоўніў Сяргей Мядзведзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі