ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 чэрвеня 2023, 10:56

Майстар-класы, рэпетыцыі і шоу. Вялікі тэатр арганізаваў маштабнае свята да Дня абароны дзяцей

Фота тэатра
Фота тэатра

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі тэатр Беларусі арганізаваў маштабнае свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэатра.

На працягу пяці гадзін - з 14.00 да 19.00 - будуць працаваць самыя розныя пляцоўкі. Наведвальнікі змогуць трапіць на маляўныя фотазоны з рэквізітам з дзіцячых спектакляў, у гасцёўні, дзе можна будзе сустрэць казачных персанажаў і пазнаёміцца з імі, на рэпетыцыі Дзіцячай музычнай студыі і прэм'ернага спектакля "Севільскі цырульнік", на музычны і танцавальны майстар-класы і шоу мыльных бурбалак.

Толькі ў гэты дзень можна будзе апынуцца "На прыёме ў Караля", "У гасцях у Снежнай каралевы" або на "Кірмашы казак", падпяваць разам з артыстамі, якія будуць выконваць вядомыя дзіцячыя песні, пачуць музычную казку Сяргея Пракоф'ева "Пеця і Воўк". Гасцям прапануюць разгадаць цікавыя музычныя загадкі, паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях, зрабіць "Падарожжа ў свет музыкі і казкі", акунуцца ў "Салодкае жыццё", пабываць у "Майстэрні мастака" і нават стварыць эскіз адзення да спектакля.

У акцыі "Вялікі тэатр - дзецям Беларусі" паўдзельнічаюць практычна ўсе творчыя калектывы тэатра. Праграмы ў розных лакацыях тэатра для гледачоў рыхтуюць рэжысёры - уладальніца медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская, Наталля Бараноўская, Наталля Кузьмянкова, Вольга Бураўлева, Марыя Ісаева (пад агульным кіраўніцтвам галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай), мастакі-пастаноўшчыкі Любоў Сідзельнікава, Кацярына Булгакава, балетмайстар-пастаноўшчык заслужаная артыстка Беларусі Юлія Дзятко.

Трапіць у тэатр можна будзе за сімвалічную плату. Кошт білетаў для непаўналетніх (да 18 гадоў) - Br5, для членаў шматдзетных сем'яў - Br3, для астатніх катэгорый грамадзян - Br7. Дзеці да 3 гадоў змогуць трапіць на свята бясплатна. Непаўналетніх ва ўзросце да 14 гадоў павінны суправаджаць дарослыя. Білеты можна набыць у дзень правядзення акцыі ў касах тэатра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі