Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 сакавіка 2024, 10:25

Конкурс "Юны віртуоз" 12 сакавіка збярэ ў Гродне 60 баяністаў і акардэаністаў

Фота з архіва
Фота з архіва
12 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Абласны адкрыты конкурс выканаўцаў на баяне і акардэоне "Юны віртуоз" адбудзецца 12 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала дырэктар установы адукацыі Ганна Саросек.

"60 таленавітых юных выканаўцаў на баяне і акардэоне з усёй вобласці ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў прадэманструюць сваё выканальніцкае майстэрства. Для ўдзельнікаў конкурсу вызначаны тры ўзроставыя групы: малодшая - удзельнікі ва ўзросце да 10 гадоў уключна, сярэдняя - удзельнікі ва ўзросце ад 11 да 13 гадоў уключна і старэйшая - удзельнікі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў уключна. У рамках конкурсных праслухоўванняў будуць прадстаўлены ўсе ўзроставыя катэгорыі", - расказала Ганна Сарасек.

Юныя таленты будуць выконваць музыку беларускіх кампазітараў. "Гэта яшчэ раз падкрэслівае выхаваўчыя функцыі конкурсу, бо выбіраючы твор, кожны выканаўца вывучае і творчасць кампазітара, акунаецца ў культуру краіны і ў яе традыцыі", - дапоўніла Ганна Сарасек.

Дырэктар Гродзенскага музкаледжа звярнула ўвагу, што мэтамі конкурсу з'яўляюцца выяўленне і падтрымка творча адораных дзяцей, развіццё іх здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства. Акрамя таго, захаванне і прымнажэнне рэгіянальных традыцый выканальніцкай і музычна-педагагічнай школ, стымуляванне творчай ініцыятывы педагогаў, арыентацыя таленавітых навучэнцаў на прадаўжэнне музычнай адукацыі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі сферы культуры.

"Так, лаўрэат III ступені конкурсу 2023 года Сафія Райдзюк, якая вучылася ў Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў, з'яўляецца навучэнкай першага курса Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. За час існавання конкурсу дзясяткі маладых выканаўцаў сталі лаўрэатамі. Для многіх з іх дасягнутыя поспехі сталі падставай выбару прафесіі і траекторыяй самарэалізацыі, дазволілі дасягнуць новых вяршынь", - сказала Ганна Сарасек.

Арганізатары конкурсу - упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі