ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 лістапада 2022, 13:40

Кнігу Зіновія Прыгодзіча пра вядомых дзеячаў культуры Беларусі прэзентавалі ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігу літаратара і публіцыста заслужанага дзеяча культуры Беларусі Зіновія Прыгодзіча "Стваральнікі" аб вядомых падзвіжніках культуры нашай краіны прэзентавалі ў Доме літаратара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі выдадзена трэцяя кніга Зіновія Прыгодзіча з цыкла "Стваральнікі". Як і першыя дзве, аўтар прысвяціў яе выдатным дзеячам беларускага мастацтва, подзвіжнікам нацыянальнай культуры. "Трылогія "Стваральнікі" выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". 4 гады свайго жыцця я аддаў на яе стварэнне", - адзначыў Зіновій Прыгодзіч.

У трэцяй кнізе галоўнымі героямі сталі народны артыст СССР і Беларусі, сусветна вядомы балетмайстар Валянцін Елізар'еў, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін, народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія і інш. "Талент Прыгодзіча ў тым, што ён не проста дае сухія факты - ёсць пэўнае яго аўтарскае стаўленне, аўтарскі погляд. Цікава, што гэта яго бачанне, яго пункт гледжання. Наколькі ён прыхарошвае або не прыхарошвае персанажаў, меркаваць цяжка: нам не дадзена бачыць сябе збоку. Мне здаецца, Зіновій Прыгодзіч пра любога з прысутных можа напісаць ярка і прыгожа, і мы будзем чытаць і захапляцца", - заўважыў адзін з герояў кнігі, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Алег Елісеенкаў.

Зіновій Прыгодзіч на прэзентацыі свайго выдання расказаў гісторыю з'яўлення трылогіі. "У далёкім 85-м годзе, калі адзначалася 40-годдзе Вялікай Перамогі, я працаваў у партыйнай школе загадчыкам кафедры. Трэба было запрасіць самага вядомага на той час пісьменніка Васіля Быкава. Зрабіць гэта было няпроста, але ён прыйшоў. Сустрэча са слухачамі партыйнай школы прадаўжалася амаль тры гадзіны. На шчасце, мы запісалі гэту размову, і пасля на аснове гэтай сустрэчы я зрабіў невялікае інтэрв'ю для газеты "Советская Белоруссия", - сказаў літаратар.

Праз 20 гадоў ён успомніў пра плёнку з запісам размовы з Васілём Быкавым, якая была выкарыстана толькі на адну дзясятую частку. "Я праслухаў запіс і зразумеў, што яна абсалютна актуальная, нават яшчэ больш значнай стала. Я зрабіў ужо вялікі суцэльны матэрыял на аснове гэтай размовы і занёс яго ў часопіс "Полымя". Яго тагачасны рэдактар Мікола Мятліцкі, прачытаўшы мой матэрыял, сказаў: "Вядома, мы будзем друкаваць. А чаму табе не прадоўжыць гэту серыю? Давай назавём рубрыку "Постаці", і ты прадоўжыш размову з вядомымі літаратарамі". Пазней я зразумеў, што толькі літаратарамі абмяжоўвацца не варта, трэба браць шырэй: і мастакоў, і скульптараў, і тэатральных дзеячаў - зрэшты, прадстаўнікоў усіх сфер нашага культурнага жыцця", - завяршыў расказ Зіновій Прыгодзіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі