ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 мая 2023, 19:31

"Кніга - гэта сапраўдны дар". Эйсмант расказала пра любімых беларускіх аўтараў

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант расказала аб сваіх любімых беларускіх аўтарах і творах у час вечара сямейнага чытання "Бацькоўскі дар" у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У XXI стагоддзі, калі ўсе мы большую частку часу праводзім у інтэрнэце, таму што гэта частка нашай работы і жыцця, кніга - гэта сапраўдны дар. Гэта атмасфера, якую ні з чым не параўнаць. Я ўпэўнена, што яны былі, ёсць і застануцца з намі назаўсёды. Чым далей у тэхналагічным плане ідзе наша жыццё, тым часцей мы з настальгіяй і павагай вяртаемся да кніг", - адзначыла Наталля Эйсмант.

Яна таксама расказала, што адкрыла для сябе мастацкую літаратуру ў школьным узросце і доўгі час вывучала творчасць айчынных аўтараў. "Я вучылася ў музычна-тэатральнай школе. Беларуская, руская літаратуры і мовы заўсёды вывучаліся на даволі глыбокім узроўні ў рамках нашай праграмы. Самымі яркімі творамі для мяне сталі "На ростанях" Якуба Коласа і "Раскіданае гняздо" Янкі Купалы. Таксама гэта творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў, з якімі мы знаёміліся ў школьныя гады, а потым - і ў Акадэміі мастацтваў, дзе я прадоўжыла навучанне", - падзялілася прэс-сакратар Прэзідэнта.

Упершыню ў Купалаўскім тэатры ў рамках вечара сямейных чытанняў адбылося тэатралізаванае прачытанне кнігі "Бацькоўскі дар" з творамі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа ("Спадчына" і "Новая зямля"). Гэты зборнік быў выдадзены ў кастрычніку 2022 года да Тыдня бацькоўскай любові, таму менавіта гэту кнігу выбралі для мерапрыемства напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі