Сцяг Аўторак, 27 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 снежня 2022, 10:34

Карачэўскі: нягледзячы на ўсе складанасці, дзяржава падтрымлівае беларускі кінематограф

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава, нягледзячы на ўсе складанасці, падтрымлівае айчынны кінематограф. Аб гэтым на цырымоніі ўшаноўвання дзеячаў культуры з нагоды 98-годдзя беларускага кінематографа ў комплексе "Дыпсэрвіс Хол" заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на ўсе складанасці, дзяржава прадаўжае ў нас верыць, падтрымлівае беларускі кінематограф. Наша задача - даказаць, што мы дастойныя гэтай падтрымкі. Хачу сказаць вялікі дзякуй кіраўніку дзяржавы, ураду, Міністэрству культуры за тое, што ў нас вераць. Я таксама хацеў бы выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто стварае кіно, гісторыю беларускага кіно", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.

У беларускага кінематографа ёсць будучыня, упэўнены ён. "Мы здымаем кіно, пачынаем знаходзіць новых сяброў за мяжой. Нашы фільмы пачынаюць паказваць не толькі традыцыйна на расійскім рынку, але і па ўсім свеце. Мы ўдзельнічаем у міжнародных кінафестывалях, робім свой фестываль. Пачынаем цесна працаваць з маладым пакаленнем, таму што адчуваем, што трэба тэрмінова даваць ім магчымасць абнавіць крыху нашу кінасферу", - расказаў гендырэктар кінастудыі.

"І выдатна, што ў нас вельмі добры тандэм атрымліваецца з кінапракатнымі арганізацыямі і тэлеканаламі, якія даносяць наша кіно да гледача. Хачу пажадаць, каб мы прадаўжалі верыць у сваё беларускае кіно: яно заслугоўвае павагі. Праз два гады мы будзем адзначаць стагоддзе. Спадзяюся, што з вашай дапамогай мы прадставім тыя фільмы, якіх чакае глядач", - звярнуўся да работнікаў кінематографа Уладзімір Карачэўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі