ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 кастрычніка 2021, 19:15

Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі адкрываецца ў Віцебску

Фота Цэнтра культуры "Віцебск"
Фота Цэнтра культуры "Віцебск"

22 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра 23 кастрычніка адкрыюць інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі "Варгенторн", паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".

"Народны клуб гістарычнай рэканструкцыі "Варгенторн" рыхтуецца адкрыць дзверы ў свой новы дом, які дасць магчымасць калектыву ў поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял. У цэнтры з'явіцца выставачная зала, залы для майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў, выставачная прастора, будуць створаны гарбарная, сталярная, слясарная і ювелірная майстэрні, каб ствараць вырабы для клуба", - расказалі ва ўстанове культуры.

На адкрыцці цэнтра жывой гісторыі правядуць экскурсію і майстар-клас па гістарычным фехтаванні "Старажытны Віцебск", дзе будуць дэманстравацца ваенныя забавы, рамёствы і танцы. Гасцей азнаёмяць з асновамі сярэдневяковага бою на тэрыторыі Днепра-Дзвінскага рэгіёна ў IX-XI стагоддзях, ім прадставяць гістарычнае фехтаванне і дружынную культуру Прыбалтыйскага рэгіёна ў Сярэдневякоўі. Яшчэ на выставе можна будзе ўбачыць ахоўны рыштунак і наступальнае ўзбраенне воінаў на шляху "з варагаў у грэкі".

Мерапрыемства арганізавана па праекце "Даўгаўпілс і Віцебск: культурнае супрацоўніцтва і развіццё II" Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія - Літва - Беларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады. Арганізатары - Даўгаўпілская муніцыпальная ўстанова "Дом адзінства" (Латвія) і Цэнтр культуры "Віцебск". Праграма рэалізавана пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Пачатак мерапрыемства ў 12.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі