ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лютага 2023, 12:15

"Глебаўка збірае сяброў". Выстава работ выпускнікоў мастацкага каледжа адкрыецца ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Глебаўка збірае сяброў. Мінск" адкрыецца 28 лютага ў галерэі "Акно" Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава, паведамілі БЕЛТА ў каледжы.

Мэта праекта "Глебаўка збірае сяброў" у тым, каб паказаць гледачу ўсю разнастайнасць творчых работ аўтараў, якія дэманструюць, з аднаго боку, класічную "глебаўскую школу", з іншага боку, індывідуальна сфарміраваны почырк кожнага мастака, графіка, скульптара.

Традыцыі выкладання, якія вызначаюць характэрныя рысы будучага мастака, шырокі дыяпазон жанравых, тэматычных, вобразна-стылістычных напрамкаў, рознабаковасць тэм і сюжэтаў дыпломных работ - усё гэта характарызуе Глебаўку. Сённяшнія выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава - актыўныя, адукаваныя, крэатыўныя маладыя людзі. Менавіта яны, нараўне з папярэднімі пакаленнямі такіх мастакоў, як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Вісіль Шаранговіч, складаюць ядро беларускай мастацкай культуры.

Выпускнікі каледжа займаюць самыя розныя нішы беларускага і сусветнага мастацтва. Мастацкі каледж імя А.К. Глебава імкнецца да захавання самых цёплых адносін са сваімі выпускнікамі і заўсёды ганарыцца іх поспехамі. Сімвалічна, што праект ажыццяўляецца ў Год міру і стварэння.

Выстава "Глебаўка збірае сяброў. Мінск" - пачатак агульнага цыкла і, несумненна, яркая падзея не толькі для саміх глебаўцаў, але і для мінчан і гасцей горада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі