
30 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе спаўняецца 130 гадоў з дня прэм'еры балета "Шчаўкунок" у снежні 1892 года ў Санкт-Пецярбургу. 30 снежня ў Гомелі адбылася сумесная прэм'ерная пастаноўка "Шчаўкунка" ў выкананні больш за 300 навучэнцаў Гомельскай школы харэаграфіі і артыстаў дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Валянціна Дудкевіча. Мюзікл з элементамі харэаграфіі, вакалу, балета і акцёрскага майстэрства не пакінуў абыякавай гомельскую публіку.-0-









Фота Сяргея Халадзіліна