
Фота арганізатараў
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 3 па 7 кастрычніка праходзіць VII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства культуры.
Пляцоўкамі для правядзення фестывалю стануць Нацыянальны прэс-цэнтр, кінатэатр "Беларусь" і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
На фестываль паступіла больш за 270 заявак з 12 краін. Будуць паказаны 32 дакументальныя фільмы. Таксама запланаваны бясплатныя кінапаказы, сустрэчы з аўтарамі, круглыя сталы, майстар-класы і розныя спецмерапрыемствы для гледачоў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.-0-