ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 красавіка 2022, 13:23

Фестываль чароўных ліхтароў у Батанічным садзе дапоўнілі новымі арт-аб'ектамі

Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі прадоўжыў работу фестывалю чароўных ліхтароў і дапоўніў яго новымі арт-аб'ектамі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Асаблівым падарункам для гасцей стане таксама аўдыягід, дзякуючы якому цяпер можна даведацца аб усіх паданнях, сакрэтах і таямніцах скульптур. "Проста захапіце з сабой тэлефон з падключаным інтэрнэтам і знайдзіце спецыяльныя паказальнікі каля кожнай кампазіцыі", - адзначылі арганізатары. Ландшафт усёй тэрыторыі саду ўпрыгожваюць 24 экспазіцыі, больш за 20 кампазіцый, якія ўключаюць звыш 230 светлавых арт-аб'ектаў.

Гасцей чакаюць дзіўныя светлавыя скульптуры, алея кветак, якія свецяцца, арыгінальныя анімалістычныя і казачныя матывы. "Для стварэння дэкарацый выкарыстоўваліся сотні метраў атласнай тканіны, тысячы дыёдных лямпачак і кіламетры святлодыёднай стужкі. Тонкая ручная работа, прадуманасць кожнага элемента і штрыха ператварае фігуры ва ўвасабленне цуда. Для атрымання найбольшага эфекту да кожнай скульптуры дадаецца ўнікальнае музычнае суправаджэнне і светлавое шоу", - расказалі арганізатары.

У выхадныя дні гасцей фестывалю чакае захапляльнае шоу з вогненнымі ўспышкамі і чарадзейным танцам языкоў полымя. Паказ артысты будуць прадстаўляць з пятніцы па нядзелю ў 21.00 і 22.00.

"Маштаб фестывалю ўразіць і напоўніць атмасферай маляўнічасці і яркасці. Казачны Мішка сустрэне і павядзе за сабой у непаўторны і чароўны свет ліхтароў, які заслоніць усё, што вы бачылі раней", - адзначылі арганізатары.

Графік работы: аўторак - нядзеля з 20.00 да 23.00. Уваход не пазней за 22.30. Прадоўжыцца фестываль па 9 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі