Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 студзеня 2024, 11:36

Дзве сотні работ юных мастакоў Беларусі і Расіі прадставяць на выставе-конкурсе ў Віцебску

Фота з архіва
Фота з архіва
11 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Работы юных мастакоў з Беларусі і Расіі прадставяць на адкрытай гарадской выставе-конкурсе дзіцячай і юнацкай мастацкай творчасці "Арт-аб'ект - 2024" у Віцебску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дзіцячай мастацкай школе Віцебска.

Экспазіцыя размясцілася ў выставачнай зале і холах школы і ўключае дзве сотні работ. Аўтары - навучэнцы профільных мастацкіх устаноў адукацыі Віцебска, Наваполацка, Оршы і Астрахані.

Дзеці ва ўзросце ад 10 гадоў вялі творчыя пошукі на тэму "1000+50 - бясконцасць" - выстава прымеркавана да 1050-гадовага юбілею, які абласны цэнтр адзначыць летам. Юныя таленты прадставілі на суд прафесійнага журы работы ў пяці намінацыях: "жывапіс", "графіка", "дызайн", дэкаратыўнае мастацтва" і "скульптура".

"Ідэі, якія знайшлі адлюстраванне ў работах, магчыма, у далейшым будуць выкарыстоўвацца для гарадской прасторы, інсталяцый або праектаў. Таму часам і задача ў тым, каб выкарыстоўваць вынікі выставы "Арт-аб'ект", а таксама выставы "Перспектыва", якая пройдзе ў чэрвені. Сама выстава ("Арт аб'ект". - Заўвага БЕЛТА) цікавая і дазваляе заўважыць будучых дызайнераў, архітэктараў, чые работы ўжо адзначаны членамі журы. Ёсць цікавыя работы, звязаныя з напрамкамі дызайну, скульптуры, дэкаратыўнага мастацтва. У некаторых напрамках Віцебск дастаткова вядомы (жывапіс, скульптура). Дзіцячы погляд, падлетка, маладога чалавека вельмі цікавы, калі, выкарыстоўваючы нейкія веды, аўтар прапануе сваё бачанне гарадскога асяроддзя або погляд на вядомае гістарычнае месца. Гэта ідэя ў далейшым можа быць трансфармавана", - адзначыў дырэктар дзіцячай мастацкай школы Віцебска Валерый Трацэўскі.

Некаторыя ідэі ўжо ўвасоблены ў жыццё і ўпрыгожваюць вуліцы Віцебска. Напрыклад, прадстаўленыя раней на выставах работы юылі пакладзены ў аснову праекта па размалёўцы агароджы мясцовага заапарка. Таксама размалёўка аркі на пешаходнай вул. Суворава ў цэнтры горада, якую прапанавалі будучыя дызайнеры, навучэнцы мастацкай школы.

Адкрыццё выставы-конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў адбудзецца сёння ў выставачнай зале дзіцячай мастацкай школы Віцебска ў 17.00. Азнаёміцца з работамі ўдзельнікаў усе жадаючыя змогуць да канца студзеня. -0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі