ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 ліпеня 2022, 15:40

Дзень беларускага пісьменства збярэ амаль 100 літаратараў з усёй краіны

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч і старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Гаўрыловіч у кабінеце Івана Шамякіна ў Добрушскім раённым краязнаўчым музеі
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч і старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Уладзімір Гаўрыловіч у кабінеце Івана Шамякіна ў Добрушскім раённым краязнаўчым музеі

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз пісьменнікаў Беларусі актыўна ўдзельнічае ў складанні агульнай праграмы маючага адбыцца Дня беларускага пісьменства. Свой удзел пацвердзілі амаль 100 пісьменнікаў з усёй краіны. Рыхтуецца шмат мерапрыемстваў, якія ў першую чаргу будуць звязаны з прэзентацыяй беларускага мастацкага слова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінінфарме.

"Напярэдадні свята, 2 верасня, у Мінску пройдзе круглы стол беларускіх і замежных аўтараў. У Добруш на фестываль плануем прывезці майстроў слова, якія выступяць перад жыхарамі горада, гасцямі свята, раскажуць аб сваёй творчасці", - расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч.

Прадугледжаны і розныя сюрпрызы. "Пакуль не будзем шмат гаварыць аб гэтым. Скажу толькі, што пісьменнікі пакажуць не толькі сваё прафесійнае майстэрства, але і спартыўнае", - дапоўніў ён.

На адкрытых пляцоўках фестывалю будуць шырока прадстаўлены не толькі творы беларускіх аўтараў, але і ў цэлым літаратура, выдадзеная за апошні час у краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі