ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 мая 2022, 09:06

Двухдзённае свята духавой музыкі адбудзецца ў Пінску

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Пінску 14-15 мая пройдзе абласное свята-конкурс духавой музыкі "Фанфара-2022", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на Брэсцкі аблвыканкам.

У першы дзень у гарадскім Доме культуры адбудуцца конкурсныя выступленні дарослых калектываў. Вечарам пінчан і гасцей горада чакае, магчыма, самая відовішчная частка: на плошчы Леніна пройдзе марш-парад духавых аркестраў. Там жа запланавана ўрачыстае адкрыццё свята. У конкурсную праграму 15 мая ўключацца дзіцячыя калектывы. Потым вечарам на галоўнай гарадской плошчы намечаны гала-канцэрт і выступленне зводнага духавога аркестра.

Чакаецца, што ў мерапрыемстве паўдзельнічаюць 16 духавых аркестраў вобласці і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці іншых жанравых напрамкаў. Конкурс для дарослых і дзяцей пройдзе па трох намінацыях: духавыя аркестры сярэдніх навучальных устаноў, аматарскія духавыя аркестры і салісты. Пераможцам уручаць дыпломы і сувеніры.

Гісторыя абласнога свята духавой музыкі пачынаецца з 1956 года. Яго праводзяць раз у 3-4 гады. "Традыцыйна ўпрыгожваюць свята ансамблі мажарэтак і харэаграфічныя калектывы. Марш-парады духавых аркестраў па вуліцах горада заўсёды прыцягваюць многіх гледачоў. Яшчэ адзін яркі момант - выступленне зводнага духавога аркестра. Усе аркестры аб'яднаюцца ў адзін вялікі калектыў у некалькі соцень чалавек, каб прадэманстраваць прыгажосць і моц духавой музыкі", - звярнулі ўвагу ў аблвыканкаме.

Арганізуюць свята-конкурс упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, абласны грамадска-культурны цэнтр, Пінскі гарвыканкам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі