Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 мая 2024, 10:30

Дні духоўнай культуры Расіі пройдуць у Беларусі 15-18 мая

Фота Белдзяржфілармоніі
Фота Белдзяржфілармоніі
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 15 па 18 мая пройдуць мерапрыемствы Дзён духоўнай культуры Расіі. Сваё майстэрства і ўнікальны погляд на харавое мастацтва прадэманструюць таленавітыя пеўчыя калектывы, паведамілі БЕЛТА ў Белдзяржфілармоніі.

Дні Расіі з уключэннем мерапрыемстваў духоўнага характару - гэта шматжанравы праект Мінкультуры Расіі, накіраваны на дэманстрацыю ў замежных краінах багацця і разнастайнасці расійскай духоўнай культуры, а таксама выдатных дасягненняў краіны ў мастацтве. З 2008 года мерапрыемствы праведзены ў 43 краінах.

У Мінску Дні духоўнай культуры адкрыюцца 15 мая ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Там жа пройдзе выстава Дзяржаўнага гістарычнага музея, прысвечаная 500-годдзю Новадзявочага манастыра. Будзе арганізаваны круглы стол, на якім знакамітыя дзеячы культуры і іншыя вядомыя асобы абмяркуюць сістэму падрыхтоўкі музыкантаў у Расіі і Беларусі як аснову захавання духоўнай культуры Саюзнай дзяржавы.

У гэты ж дзень жыхароў і гасцей Мінска чакае вечар харавой музыкі. Канцэртную праграму "Руская харавая музыка: ад класікі да сучаснасці" прадставіць ансамбль сучаснай харавой музыкі Altro coro РАМ імя Гнесіных, дырыжор і мастацкі кіраўнік - рэктар акадэміі Аляксандр Рыжынскіх.

З 16 па 18 мая ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, пройдзе выстава "Новадзявочы манастыр. Да 500-годдзя заснавання". Яна заснавана на рэпрадукцыях мастацкіх твораў і фатаграфіях з калекцыі Дзяржаўнага гістарычнага музея. Наведвальнікі змогуць акунуцца ў гісторыю іканапісу дзякуючы прадстаўленым на выставе рэпрадукцыям старадаўніх ікон з іканастасаў храмаў, выкананых знакамітымі майстрамі Зброевай палаты, выявам унікальных фрэсак XVI стагоддзя, прадметаў, звязаных з жыццём вядомых манашак манастыра, а таксама фатаграфіям храмаў, іншых пабудоў манастыра і надмагільных помнікаў з манастырскага некропаля. Таксама 16 мая ў храме сваё майстэрства прадэманструе калектыў Маскоўскага Сінадальнага хору з канцэртнай праграмай пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка - заслужанага артыста Расіі Аляксея Пузакова.

У заключны дзень цыкла мерапрыемстваў Разанскі дзяржаўны акадэмічны рускі народны хор імя Яўгена Папова прадставіць два мерапрыемствы, якія пройдуць на розных пляцоўках горада. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі запланаваны майстар-класы па харэаграфіі, аркестравым і харавым мастацтве, а на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі - канцэртная праграма пад кіраваннем мастацкага кіраўніка - заслужанага работніка культуры Расіі Святланы Сухавой. Унікальнае спалучэнне высокага прафесіяналізму і характэрнага самабытнага разанскага гучання робіць хор жамчужынай расійскай народнай мастацкай культуры.

Гастролі арганізаваны АНА "Рускія сезоны" пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі