ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 мая 2022, 10:00

Больш за 10 тыс. работ з 26 краін паступіла на конкурс дзіцячага малюнка "Сябруюць дзеці на планеце"

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 10 тыс. работ з 26 краін паступіла на VIII Адкрыты міжнародны конкурс дзіцячага малюнка "Сябруюць дзеці на планеце", у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 17 мая адбудзецца цырымонія адкрыцця выставы лепшых работ конкурсу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Конкурс прысвечаны тэме "Актывіруй будучае. Мы - дзеці космасу". Юныя мастакі ва ўзросце 4-16 гадоў прадставілі сваю творчасць у чатырох намінацыях: "Жывапіс", "Графіка", "Змешаная тэхніка", "Калаж". У экспазіцыю лепшых работ увайшло трыста малюнкаў.

"Дзіцячыя работы расказваюць аб тайнах Сусвету, фантастычных зорках і галактыках, касмічных падарожжах і лятальных апаратах, астранаўтах-зямлянах і жыхарах далёкіх планет. Конкурс праводзіўся з мэтай умацавання міжнародных культурных сувязей, захавання і развіцця нацыянальных культур, развіцця дзіцячай мастацкай творчасці", - адзначылі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі