ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лістапада 2022, 15:11

Беларускія выдаўцы на выстаўцы ва Узбекістане прадстаўляюць кнігі аб гісторыі Беларусі

Фота Мінінфарма
Фота Мінінфарма

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 2 па 4 лістапада ў Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) праходзіць ІІІ Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш TASHKENT BOOK FEST - 2022. У склад беларускай дэлегацыі, якую ўзначальвае намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, увайшлі кнігавыдаўцы і паліграфісты. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў прэс-службе Міністэрства інфармацыі.

Пад кіраўніцтвам намесніка міністра дырэктары выдавецтваў "Народная асвета", "Вышэйшая школа", "Белорусская наука" і ААТ "Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа" прымуць удзел у мерапрыемствах выстаўкі. Айчынныя кнігавыдаўцы і паліграфісты прадставяць навінкі кніжнай прадукцыі Беларусі, якія прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.

Ташкенцкая міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш з'яўляецца пляцоўкай для правядзення перагавораў паміж айчыннымі і замежнымі выдавецтвамі па атрыманні аўтарскіх правоў ад аўтараў і перакладчыкаў. На ёй заключаюцца дагаворы аб выкарыстанні арыгінальных узораў твораў, а таксама наладжваецца творчае супрацоўніцтва паміж аўтарамі, перакладчыкамі і выдаўцамі. Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан сумесна з міністэрствамі і ведамствамі. У час правядзення выстаўкі-кірмашу плануецца прэзентацыя кніжных навінак, семінары, майстар-класы, конкурсы, акцыі і трэнінгі. Акрамя таго, ёсць магчымасць сустрэцца з аўтарамі, ілюстратарамі, дзеячамі культуры. Для ўдзельнікаў арганізавана культурная праграма.

Цэнтральным экспанентам на беларускім стэндзе стаў праект "Бацькаўшчына", які прадугледжвае падтрымку выдання кніг на архіўных фотаматэрыялах. Яго галоўным экспанатам стала кніга "Бацькаўшчына. Беларусь шматнацыянальная". "Гэта выданне дасць магчымасць удзельнікам і наведвальнікам выстаўкі глыбей азнаёміцца з гісторыяй беларусаў, знайсці пацвярджэнне таму, што беларусы - унікальная нацыя, моцны, мужны шматнацыянальны народ з добрай і адкрытай душой, які як ніхто разумее цану міру, дружбы і добрасуседства", - расказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

На сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы Узбекістана, якая з'яўляецца адным з арганізатараў выстаўкі, кіраўнік беларускай дэлегацыі расказаў аб арганізацыі працэсу аналізу кнігавыдавецкай дзейнасці ў краіне, які ажыццяўляецца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі.

Акрамя таго, 1 лістапада адбыліся перагаворы Ігара Бузоўскага і прадстаўнікоў пасольства Рэспублікі Беларусь ва Узбекістане з кіраўніцтвам Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан, а таксама прадстаўнікамі выдавецка-паліграфічнай сферы Узбекістана. Узбекскі бок праінфармаваў беларускую дэлегацыю аб сістэме падтрымкі кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання ў сваёй краіне, а таксама аб рэалізуемай праграме "Развіццё і падтрымка культуры чытання на 2020-2025 гады". Генеральны дырэктар выдавецка-паліграфічнай кампаніі SHARQ Атабек Гулямаў выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі партнёрскага праекта па выданні кніг беларускіх аўтараў ва Узбекістане, а ўзбекскіх - у Беларусі. Прыярытэтнай пілотнай тэматыкай была вызначана дзіцячая літаратура.

У сваю чаргу беларускі бок расказаў аб рэгуляванні кніжнай сферы ў рэспубліцы і прэзентаваў некалькі кніжных праектаў, якія рэалізуюцца пры падтрымцы Мінінфарма. З улікам традыцыйнага ўдзелу Узбекістана ў Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, а таксама 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі кіраўнікам агенцтва было прапанавана разгледзець магчымасць удзелу ў беларускай юбілейнай (30-й) кніжнай выстаўцы ў якасці ганаровых гасцей.

Таксама была дасягнута дамоўленасць аб наведванні беларускай дэлегацыяй паліграфічных прадпрыемстваў і выдавецтваў Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі