ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 22 красавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2021, 10:24

"Беларуская сатыра": у Мінску адкрыецца выстаўка да юбілею Кандрата Крапівы і часопіса "Вожык"

Фота Музея гісторыі беларускай літаратуры
Фота Музея гісторыі беларускай літаратуры

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя "Беларуская сатыра" да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы і 80-годдзя часопіса "Вожык" адкрыецца 5 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Сярод многіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асаблівае месца. Дасціпны жарт, трапны верш, выкрывальны фельетон, востры подпіс пад выявай заўсёды выклікаюць у чытача вялікую цікавасць, да іх ён ніколі не застанецца абыякавым. Сатырычнае слова заўсёды дасягае сваёй мэты", - сказалі арганізатары.

У экспазіцыі прадставяць партрэты, фатаграфіі і асабістыя рэчы Кандрата Крапівы, эпісталярыі, кнігі з аўтографамі, рукапісы, а таксама розныя нумары часопіса "Вожык". У адкрыцці выстаўкі прымуць удзел сваякі Кандрата Крапівы і супрацоўнікі рэдакцыі часопіса "Вожык" на чале з галоўным рэдактарам Юліяй Зарэцкай, а таксама вядомыя беларускія мастакі і пісьменнікі.

Творчасць Кандрата Крапівы, з імем якога звязана фарміраванне сатырычнай плыні ў нацыянальнай літаратуры, непарыўная з часопісам "Вожык". З пачатку існавання - ліпеня 1941 года - пісьменнік быў галоўным рэдактарам агітплаката "Раздавім фашысцкую гадзіну", а са снежня 1945 года ўзначальваў часопіс сатыры і гумару "Вожык". "Сёння сатырычны часопіс "Вожык" уваходзіць у склад выдавецкага дома "Звязда", штомесяц выдаецца ў Мінску і ў гэтым годзе святкуе сваё 80-годдзе. Ён застаецца старэйшым і адзіным у краіне дзяржаўным выданнем у галіне сатыры і гумару. Усё лепшае, што створана беларускімі пісьменнікамі і мастакамі-карыкатурыстамі ў сатыры і гумары, прайшло праз "Вожык". У ім друкаваліся, без перабольшання, усе беларускія класікі", - адзначылі ў музеі.

Выстаўка прадоўжыцца да 3 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі