ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 верасня 2020, 12:57

"Беларусь 3" адзначыць у эфіры Міжнародны дзень музыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал "Беларусь 3" адзначыць 1 кастрычніка Міжнародны дзень музыкі трансляцыяй гала-канцэрта да адкрыцця 83-га сезона Белдзяржфілармоніі і прэм'ерай цыкла перадач аб гісторыі і сучаснасці вядомых музычных інструментаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Да свята музыкі, якое адзначаецца штогод 1 кастрычніка, сацыякультурны тэлеканал падрыхтаваў пазнавальны цыкл тэлефільмаў "Гукі ў футляры". Кожная серыя новага праекта - скарбніца цікавых і карысных фактаў аб адным з найбольш папулярных музычных інструментаў, знаёмства з гісторыяй з'яўлення і асаблівасцямі гукаперадачы, сустрэча з беларускімі рамеснікамі-вытворцамі і майстрамі-выканаўцамі. У дзень прэм'еры гледачоў чакаюць адразу тры фільмы: аб балалайцы, гітары і скрыпцы", - расказалі ў прэс-службе.

Карэспандэнты праекта "Навіны культуры" ў святочны дзень прыйдуць у альма-матар усіх прафесійных музыкантаў - Рэспубліканскую гімназію-каледж пры БДАМ, якая, дарэчы, у бягучым годзе адзначае 85-годдзе. У 15.00 на канале выйдзе выпуск праекта "Майстры і куміры" з удзелам народнага артыста Беларусі дырыжора Аляксандра Анісімава.

У 19.10 на "Беларусь 3" пачнецца прамая трансляцыя з вялікай залы Белдзяржфілармоніі, дзе пройдзе гала-канцэрт урачыстага адкрыцця 83-га музычнага сезона. Гледачоў чакае выступленне Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.

Тэлеканал у 22.45 пакажа працяг гала-канцэрта да адкрыцця новага сезона культурнай установы - выступленне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава, а таксама Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Шырмы, Дзяржаўнага камернага хору і ўзорнага хору старэйшых класаў ДМШМ нумар 10 імя Я.Глебава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі