ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 верасня 2022, 14:51

Астракомпас і чорная скрыня: музей гімназіі Быхава захоўвае больш за 1 тыс. унікальных экспанатаў

26 верасня, Быхаў /Кар. БЕЛТА/. У музеі 57-й марской ракетаноснай Чырванасцяжнай Смаленскай авіяцыйнай дывізіі, які размяшчаецца ў гімназіі Быхава, захоўваецца больш за 1 тыс. экспанатаў, многія з якіх унікальны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала кіраўнік музея Валянціна Маржэрына.

"Цяпер у музеі знаходзіцца больш за тысячу экспанатаў, большасць з якіх прадстаўлена ў адзіным экзэмпляры, - расказала яна. - У нас ёсць даведкі, фатаграфіі, лётныя кніжкі, асабістыя рэчы некаторых герояў Савецкага Саюза, паслужныя спісы многіх удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны".

Акрамя цікавых гістарычных дакументаў у музеі можна ўбачыць астракомпас, радыёстанцыю самалёта ТУ-16, каліматарны прыцэл, аптычныя прыборы, чорную скрыню, касцюм ВМВК, парадную форму афіцэра авіяцыі ваенна-марскога флоту СССР і многае іншае. Вялікую цікавасць уяўляе і сабраная бібліятэка тэматычнай літаратуры, значную частку якой Быхаўскай гімназіі перадалі са школы нумар 1383 Масквы. Як адзначыла Валянціна Маржэрына, дзве ўстановы адукацыі звязваюць шматгадовае супрацоўніцтва і трывалае сяброўства.

Для гімназіі музей не проста дэманстрацыйная гістарычная зала. Як расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кацярына Ніканава, яна інтэгравана ў адукацыйны працэс і з'яўляецца значнай пляцоўкай па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, захаванні гісторыі. Тут праходзяць тэматычныя заняткі і сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і 57-й марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі, урачыстыя цырымоніі прыёму ў піянеры і БРСМ. Тут жа працуе гурток "Музейная справа", дзе гімназісты не толькі вучацца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, а яшчэ вывучаюць лётную справу і яе гісторыю, займаюцца пошукавай, навукова-даследчай дзейнасцю. Асаблівая цікавасць і ўвага - гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Як расказаў старшыня Быхаўскай раённай грамадскай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў" і ветэран 57-й марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі Іван Чырвоны, афіцэры дывізіі часта наведваюць гімназію. "Тут жа і нашы дзеці неалі вучыліся, калі гэта яшчэ была школа умар 3, а не гімназія . Заўсёды прыемна прыходзіць у госці да дзяцей, сустракацца з імі, гэта таксама частка выхаваўчага працэсу. Мы гаворым пра гісторыю дывізіі, яе сувязь з Быхавам і іншымі гарадамі. Акрамя таго, многія, ужо выпускнікі гімназіі, таксама сталі ваеннымі, паступалі ў Ваенную акадэмію, у тым ліку на лётны факультэт. І выбар свайго прафесійнага шляху яны рабілі, грунтуючыся на жывым прыкладзе афіцэраў і ветэранаў", - расказаў ён.

Адзін з удзельнікаў гуртка "Музейная справа" Дзмітрый Сёмкін упэўнены, што музей авіяцыі ў іх гімназіі - адзін з лепшых у Магілёўскай вобласці, а можа, і ў краіне. "Дзе вы яшчэ знойдзеце такі музей авіяцыі? Тут вельмі шмат цікавых экспанатаў, і мы з вялікай інтарэсам вывучаем іх. У нас нават ёсць сапраўдная чорная скрыня. Амаль усе, асабліва школьнікі, вельмі здзяўляюцца, што ў жыцці яна аранжавага колеру, - расказаў гімназіст. - На экскурсіях я расказваў пра вентыляцыйны касцюм для лётчыка і калі-небудзь хацеў бы сам яго прымераць і палятаць. Нешта ёсць у гэтым асаблівае і захапляльнае".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі