ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 ліпеня 2022, 16:12

Асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі лідараў партызанскага руху пакажуць на выставе ў музеі ВАВ

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі лідараў партызанскага руху пакажуць на часовай экспазіцыі "Партызанскія кіраўнікі Беларусі" ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла куратар выставы загадчыца аддзела гісторыі партызанскага руху музея Наталля Яцкевіч.

"Выстава прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння кіраўнікоў беларускага партызанскага руху ў гады вайны Панцеляймона Панамарэнкі, Пятра Калініна, Ільі Кожара, Емяльяна Барыкіна і 110-годдзю з дня нараджэння таксама аднаго з лідараў партызанскага руху Барыса Булата. Будуць прадстаўлены фатаграфіі і дакументы аб дзейнасці кіраўнікоў партызанскага руху ваеннага і пасляваеннага перыядаў, прадметы выяўленчага мастацтва беларускіх мастакоў, плакаты, граматы і асабістыя рэчы юбіляраў, якім прысвечана выстава", - расказала Наталля Яцкевіч.

Экспазіцыя "Партызанскія кіраўнікі Беларусі" ўключае 5 раздзелаў, якія дэманструюць даваеннае жыццё, дзейнасць у час Вялікай Айчыннай вайны, удзел у аднаўленні народнай гаспадаркі краіны кожнага з лідараў партызанскага руху. "Гэтыя кіраўнікі ўнеслі значны ўклад у развіццё народнай барацьбы ў тыле ворага супраць фашысцкіх захопнікаў. Ад умелага і правільнага кіраўніцтва Панамарэнкі, Калініна, Кожара, Барыкіна і Булата залежала рэзультатыўнасць і эфектыўнасць баявой дзейнасці беларускіх партызан", - падкрэсліла куратар выставы.

Пасля вайны гэтыя лідары знаходзіліся на адказных пасадах дзяржаўнага кіравання. "На іх плечы лягла цяжкая задача па арганізацыі аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі Беларусі, вяртанні грамадзян да мірнага жыцця і стварэння эканамічнага фундаменту для ператварэння Беларусі ў самую перадавую і высокаразвітую рэспубліку СССР", - дадала Наталля Яцкевіч.

Часовая экспазіцыя "Партызанскія кіраўнікі Беларусі" адкрыецца 5 жніўня ў мастацкай галерэі музея ВАВ. Работа выставы прадоўжыцца да 5 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі