Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2023, 12:06

Арт-аб'екты і інсталяцыі прадставяць на выставе ў памяць пра скульптара Аляксея Глебава ў Мінску

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арт-аб'екты і інсталяцыі прадставяць на выставе "Глеба" да 115-годдзя з дня нараджэння скульптара і народнага мастака Беларусі Аляксея Глебава, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Выстава завяршае серыю юбілейных экспазіцый, прысвечаных 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава. На ёй будуць прадстаўлены жывапісныя работы, скульптуры, арт-аб'екты і інсталяцыі, створаныя студэнтамі і выкладчыкамі каледжа ў 2022-2023 гады спецыяльна для праекта.

Назва выставы змяшчае некалькі аспектаў паняцця "глеба" ("зямля"). Па-першае, глеба як верхні ўрадлівы пласт зямлі (знакі зямлі, урадлівасць, археалогія культуры, выявы глебы, пейзажы і інш). Па-другое, "культурная глеба" як аснова, фундамент, на якім трымаецца беларуская мастацкая школа. І, нарэшце, "глебаўка", "глеба" як назва ўстановы адукацыі, што выкарыстоўваецца студэнтамі, выпускнікамі і выкладчыкамі.

Многія мастакі, мастацтвазнаўцы і дызайнеры, імёны якіх вядомы як у краіне, так і за мяжой, выкладалі і вучыліся ў Мінскім мастацкім каледжы. Сярод іх Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Васіль Шаранговіч. Галоўнай адметнасцю "Глебаўкі" заўсёды было захаванне лепшых традыцый, спалучэнне высокага выканальніцкага майстэрства з вынікамі творчага эксперыменту.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 23 сакавіка па адрасе: г.Мінск, вул.Някрасава, 3. Выстава будзе працаваць да 30 красавіка 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі