ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 чэрвеня 2022, 15:39

Ансамбль "Талака" прадставіць у Віцебскай абласной філармоніі вечар нацыянальнага мастацтва

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Віцебскай абласной філармоніі 25 чэрвеня вечар беларускага нацыянальнага мастацтва прадставіць ансамбль танца, музыкі і песні "Талака". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

"Кожнае выступленне нашага праслаўленага калектыву - свята і значная падзея для аматараў нацыянальнага мастацтва. Ансамбль "Талака" падорыць усім летні настрой з беларускім каларытам. Як звычайна, гледачоў чакае відовішчнае выступленне з іскрамётнымі народнымі танцамі, жывым шматгалосым вакалам і высакакласным інструментальным акампанементам", - расказалі ў абласной філармоніі.

Мастацкі кіраўнік калектыву Аляксандр Верам'ёў. У мінулым годзе ансамбль танца, музыкі і песні "Талака" быў удастоены ганаровай граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2023 годзе калектыў адзначыць 30-годдзе. Родапачынальнікам ансамбля быў харэограф Мікалай Падаляк, які сабраў у абласной філармоніі аднадумцаў, якіх аб'ядноўвала любоў да нацыянальнага беларускага фальклору. Ансамбль танца, музыкі і песні атрымаў назву "Талака" - па аналогіі са старажытнай традыцыяй "гуртам", "талакой" выконваць самую важную і цяжкую працу. Ансамбль знаёміць слухачоў з лепшымі ўзорамі і малавядомымі жамчужынамі музычнай спадчыны Беларусі, надаючы ім арыгінальнасць і непаўторнае гучанне. У склад ансамбля ўваходзяць танцавальная, вакальная і інструментальная групы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі