Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 лютага 2023, 09:04

Ансамбль "Песняры" наведвае Расію з самымі маштабнымі гастролямі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заслужаны калектыў Беларусі "Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры" пачаў самы маштабны за апошнія гады гастрольны тур па Расіі, паведаміла БЕЛТА адміністратар ансамбля Тамара Шахназарава.

"Песняры" за два месяцы праедуць 50 расійскіх гарадоў і прадставяць новыя праграмы ансамбля "Ты прыйдзі ка мне каханнем" і "Краіна шчырых людзей". Таксама ў праграме прагучаць лепшыя песні калектыву, якому ў гэтым годзе споўніцца 54 гады.

З аншлагамі канцэрты прайшлі ўжо ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Пушкіне, Уладзіміры, Астрахані. Тур прадоўжыцца да 3 красавіка і завершыцца ў Іркуцку.

Ансамбль вельмі цёпла сустракаюць у Расіі. Новыя праграмы, якія падрыхтаваны спецыяльна для гэтага туру, добра прымаюцца паклоннікамі. Гісторыя ансамбля прадаўжаецца менавіта праз творчасць і новыя песні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі