Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 мая 2024, 12:21

Ансамбль "Харошкі" прадставіць харэаграфічны спектакль "Памяць сэрца" ў Гомелі 9 мая

7 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль "Харошкі" прадставіць 9 мая ў Гомелі на сцэне Гарадскога цэнтра культуры святочны канцэрт "Памяць сэрца", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Памяць сэрца" - яркі, прыгожы, эмацыянальна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль, адзначылі арганізатары. У ім гучыць тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны ў час вайны. На яе плечы ляглі ўсе нягоды. Менавіта жанчына замяніла мужчыну і стала галоўным здабытчыкам, клапацілася пра гаспадарку, выхоўвала дзяцей, з раніцы да ночы працавала на калгасных палях, аддаючы ўсю сябе для будучай Перамогі.

Першая частка праграмы напоўнена пранізлівымі, шчырымі лірыка-драматычнымі нумарамі. Але будзе на сцэне і сапраўднае свята, сімвал адраджэння і светлай надзеі - "Беларускае вяселле" - цудоўная харэаграфічная сюіта, якая складаецца з ігравых, жартоўных танцаў-сцэнак. Артысты выконваюць іх з радасным натхненнем, яркімі эмоцыямі і пачуццямі.

Канцэрт пройдзе пад жывую музыку ў суправаджэнні вакальна-аркестравай групы ансамбля "Харошкі".

Арганізатары падкрэслілі: тэатралізаваная праграма "Памяць сэрца" пакідае моцныя ўражанні, дорыць сапраўднае задавальненне ад цудоўнай харэаграфіі, прасякнутай любоў да роднага краю і яго традыцый.

Пачнецца святочны канцэрт у 16.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі